Наша вясна
Я матыльком ляцеў –
к табе на свет.
Тваіх вачэй, душы, і шыры
сэрца.
Як распускаў язмін*
духмяны цвет
І гронкі бэзу* лашчылі
акенца.
Вясна... Вясна, наш
незабыўны час!..
А шлюба дзень пад лічбаю
“транаццаць”
Рашучым крокам выпадаў
для нас, -
Было ў якім не варта
Памыляцца.
Не памыліліся ні ты ні я...
Даўно сыны назваліся бацькамі;
Пазналі, што такое ёсць сям’я,
І кошт таму, што будавалі самі.
Вясна... Вясна... шмат
радасных гадзін...
Але падкраўся страшны,
змрочны студзень,
Нас разлучыў, застаўся я адзін,
А без цябе вясны ў мяне не будзе.
01.03.2013 г.
* - раслі пад вакном нашай кватэры
Свидетельство о публикации №114061202453