л рыка сатырыка 2
лірыка? у сатырыка? - гэта клініка!
беражыся дзявочая псіхіка
дзяўчына, калі ў цябе такі закахаўся
бяжы ў царкву і перажагнайся
а калі, не дай Божа, ты закахалася,
лічы, ты з нармальным жыццём развіталася
ніколі ж не будзе сатырык пакладным
хлусам ласкавым, як торт, шакаладным
ён будзе такім, як твой выгляд зранку у люстэрку,
канечне агідным, але ж крышку смешным
таму, калі хочаш, каб быў с табой мілым
ты з зораў спусціся, ды да сэрца яго .. ну хоць раз... дакраніся
© Copyright:
Евгений Пешко, 2014
Свидетельство о публикации №114061109633
Рецензии
а я прынцыпова! пратэстую такім чынам... ужо тут столькі гадоў выкідываю сваю лабуду, а яны не могуць увесці беларускамоўны правапіс...
Евгений Пешко 12.06.2014 21:03
Заявить о нарушении
дарэчы, я быў на рускамоўнай плыні на гістфаку:) і ўсе рэфераты... не звязаныя з гісторыяй Расіі і усеагульнай гісторыяй, рабіў выключна на беларускай мове! заўсёды сварыўся з русскімі нацыяналістамі, на кожным семінары, на кожнай пары... таму я нейкі не ты "памяркоўны" беларус, аб якіх усе кажуць... я і біцца, калі нада, першым пайду... паміраць дык з музыкай!)
Евгений Пешко 12.06.2014 21:33
Заявить о нарушении
А я пачаў пісаць на роднай мове з 2011 года, а размаўляць толкам яшчэ не магу. Пішу са слоўнікам.
Вершы 13.06.2014 01:17
Заявить о нарушении
ну гэта добра, што пачаў!:) больш бы людзей пачынала... менш бы пытанняў узнікала на тэму штучнасці нашай мовы... а то ёсць мноства разумнікаў, якія сцвярджаюць, што нас няма! а мы ёсць! а мы ёсць і будзем!)
Евгений Пешко 13.06.2014 07:15
Заявить о нарушении