Паэзия

Паэзія

  Паводдаль аб’яднанняў і “Саюзаў”,
  Ушанаваных змалку мной імён,
  Паэзія, цябе безважкім грузам
  Нясу ў душы як ручаіны звон.
  Свой новы дзень лічу сваім пачаткам,
  Бо не зрабіў я кроку па жыцці
  Без мары хай малюсенькім зярняткам
  На роднай Беларусі прарасці!


Рецензии