Зима у Менску

Зіма ў Менску

 І яркае неба, і яркае сонца,
 І дымам з трубы курыцца.
 Снег чорны - снег белы -
 Снег брудны – снег чысты -
 Але ўсё адно іскрыцца…

 І ржавым бясконцым струменем бляшанкі
 Па вузкіх дарогах бруяцца.
 І крывяцца хмурна на кожную банку
 Панурыя твары на пляцы…

 А Сонца! А Сонца на небе высокім
 Так ззяе бясконца,
 так ярка.
 У спакоі абстрактным, ад нас так далёка,
 Яскрава
 Шчаслівае Сонца...


Рецензии
памятаю тую зиму

Александр Сарапкин   26.12.2014 17:56     Заявить о нарушении