Зимовыя мрои

Зімовыя мроі

 На двары халадэча,
 І пад снежнай аблогай
 Спяць машыны дарэчна,
 Як мядзведзі ў бярлогах…

 Спяць даўно,
 І паціху старэюць,
 Ржавеюць,
 І мрояць
 Аб новай вясне.

 Спяць, і бачаць сябе
 Бестурботнымі, юнымі,
 На дарогах,
 Прамых і бліскучых,
 І стромкіх, як струны…

 І нясуцца яны
 Ноткай до
 Па дарогах,
 Да сонца,
 Да зорак….


Рецензии
замерзнуць магчыма чытаючы гэта

Александр Сарапкин   26.12.2014 17:56     Заявить о нарушении