Ода безоблачному детству...

Калі ўбачу я
Ў руках дзяўчат
Букецікі
Блакітных
Кветак,
Дык успаміны
Ўраз
Мне падымаюць
Думак сонм...
Пра тое...
І пра гэта...
Калісьці і я
Магла
Быць рада...
Васількам
Ў полі жытнім...
На ўскрайку...
Лета...
Сарваць...
У букецік скласьці,
Дамоў прынесьці,
У вазу шкляную...
Паставіць...
Пялёсткі кожны
Дзень збіраць...
Што вельмі хутка...
Ападаюць...
Цяпер - не так...
Цяпер ...
Застаўся...смутак...
Цяпер я не жадаю...
Васількі
Трымаць у руках...
Цяпер мне толькі б
Паглядзець...
Без болю...
Як васількі ...
Растуць...
На жытнім полі...


Рецензии
Самотны верш.Что ж рабиць: Няма таго, што раньш было...

Лев Бубнов   10.06.2014 18:42     Заявить о нарушении
Ды васількоў шкада...) Дзякуй за рэцэнзію. Св.

Светлая Две Тысячи 10   10.06.2014 18:45   Заявить о нарушении