А навошта жыццё?

Развітанне з радзімай...
І зацвіў глупы бэз.
Я такі не адзіны...
Агінскага паланэз.
Развітанне з каханнем...
Абрываю тугу.
Сам сабе калыханкі
выпадкова спяю.
Развітанне звычайна.
Развітанне - абрад...
Хата ўсё ж мая крайняя.
Ў ёй сароміцца гад.
Развітаюся з хатай...
Не заходзьце, сябры...
Несвядомым і п'яным
я зышоў назаўжды.
Развітанне, як лекі,
абуджае з начы.
Зніклі зоркі, бы дзеткі...
І сумленне маўчыць.
Развітанне с пакутай
адбылося маё.
Глупства - сэрца не слухаць.
А навошта жыццё?


Рецензии
Написано хорошо. С уважением. Илья

Илья Гуревич 2   17.02.2015 02:41     Заявить о нарушении
Спасибо, что не забываете!

Алекс Старостин   18.02.2015 18:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.