Цiшыня
Світальны Менск, і позірк заўважае:
Над Залатою горкай сонейка ўзыходзіць
Таму і Горка, мусіць, залатая.
Яшчэ пра волю сняць у нетрах “Валадаркі”
І вязні, і, магчыма, вертухаі,
А над Траецкім чайкі распачалі сварку
Прыходзіць дзень і цішыня ўмірае…
Свидетельство о публикации №114060403196
Светлана Агеевец 30.09.2014 22:06 Заявить о нарушении