Суаутар

А ты прыходзіш у мае радкі,
Шукаеш рыфмы і складаеш строфы.
Міргне між літар позірку блакіт –
І ўжо чарговы верш амаль гатовы.

Калі ж пяшчота цёплых моцных рук
У непагадзь жыццёвую сагрэе,
То закаханых сэрцаў ціхі грук
Зноў загучыць задумлівым харэем.

Ты ў вершах розны, як і у жыцці:
Вясёлы, сумны, часам вінаваты.
Шчаслівы лёс мне дапамог знайсці
Цябе, маёй паэзіі суаўтар.


Рецензии
Асаблівая ўдзячнасць за "задумлівы харэй"! Цёплы верш, душэўны.

Люба Солошина   27.05.2015 09:22     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.