Ответ Насте Дашкевич...

Наста Дашкевич: Неужели спустя одиннадцать лет нас стало так мало?

Читать полностью http://nn.by/?c=ar&i=129397&lang=ru

Нас не мала...
Нас няма... ўвогуле...
Бо тыя, хто яшчэ
Застаўся...
Зусім нямоглыя...
Амаль нямыя...
Магікане...
Ў нейкай...
Рэзервацыі...
Зусім іх...
Не чуваць ...
Астатнім !
Мо трэба штосьці
Памяняць...
Каб быць пачутымі...
Каб быць ...
Убачаннымі...
І ў турме амаль ...
Прапіска
Не зможа...
Плошчу нам
Прыблізіць...
Павінны быць...
Інакшымі...
І тактыка...
І мо
Стратэгія-
Ўсе тыя
Дзеянні...
Што дзесьці...
Кімсьці ...
Ўжо прапісаны...


Рецензии
Для таго, каб справа павярнулася да лепшага, варта, прынамсі, адыйсці ад празмерна інтэлігентнага прынцыпу "гавары на той мове, на якой да цябе звярнуліся, ці на якой размаўляе бальшыня прысутных". Пры гэтакім раскладзе няма ніякай магчымасці наогул раскрыць рот. Цяжкіх сітуацый: калі суразмоўца ў беларускай мове зусім "ні бум-бум" - вельмі мала. Гэтым можна аддацьданіну ветлівасці і пагутарыць з ім па-расейску. Астатнія, калі разумеюць яе, то і няхай чуюць, а адказваюць ужо хай як ім захочацца.
Гэта адказ на тое, як выйсці з "рэзервацыі". Варта проста стацца самімі сабой. Гаварыць, як хочацца, як душа просіць. Нехта можа запярэчыць, што гэта складана, але на ўласным доследзе магу давесці, што сябры і калегі прывыкаюць да цябе беларускага досыць лёгка. Апроч таго, калі ты добра размаўляеш, то навокал цябе людзі часцей усміхаюцца. Беларуская гаворка прыносіць у жыццё шмат пазітыву.
Вышэйзгаданыя складанасці - уяўныя.

Верасовы Звон   03.06.2014 22:13     Заявить о нарушении
"Апроч таго, калі ты добра размаўляеш..." у тым і справа, што "добра" размаўляе далёка не кожны!
Але я падтрымліваю вашу пазіцыю ў гэтым пытанні.

Вершы   04.06.2014 08:52   Заявить о нарушении
Я магу і жадаю размаўляць на беларускай мове, але працую ў сферы паслуг, таму заўсёды прыходзіцца паўтараць на расейскай амаль увесь тэкст нанова. Але тых, хто мяне ведае не першы год патрохі прывучаю...хоць разумеюць...і то добра. )
А верш не толькі аб гэтым, хутчэй нават зусім не аб гэтым. На жаль, зусім не аб гэтым. Аб месьцячковасьці нашых барацьбітоў з рэжымам. Аб іх зачыненнасьці ад грамадства. Яны не вераць нам, мы ім... Мы не верым, што яны могуць што-небудзь змяніць у нашым жыцці. Хіба не маюць падтрымкі звонку? Ці яна недастатковая? Сродкаў хапае толькі на які-небудзь флэшмоб.А яны не вераць, што мы іх падтрымаем. Дык і на Майдане спачатку было людзей не вельмі многа. Мару, каб хто-небудзь распавядаў нам, што было ў 2010 годзе... Ці былі спробы штосьці памяняць? Ці проста цыркавое прадстаўленне, якое прывяло да яшчэ горшага ...У Расеі змяніліся планы на нас? Чаму?

Светлая Две Тысячи 10   04.06.2014 09:19   Заявить о нарушении
Прабачце, Светлая, я не надта дакладна зразумеў ваш верш з першага прачытання. Пасля вашай заўвагі я вярнуўся да яго ізноў. Цяпер мне ўсё стала зразумела. Ведаеце, на выбарах 2010-га я ўбачыў толькі дваіх адэкватных кандыдатаў. За тымі скамарохамі, што ламануліся на плошчу я б не пайшоў, нават калі б гэта адбывалася ў маім Гомелі, і не даводзілася б ехаць за свет. Наконт змагання з рэжымам. Я думаю, што актыўныя грамадскія дзеячы больш зрабілі б для Беларусі не змагаючыся, а супрацоўнічаючы з рэжымам, дакладней, з канкрэтнымі ўстановамі. Звяртаючыся да іх з канкрэтнымі надзённымі справамі, і спакойна, цярпліва і абгрунтавана, раз за разам, даводзячы ім сваю пазіцыю, калі там першапачаткова не захочуць нечага зразумець. Я бачыў, як апазіцыя ўзнімала лямант па нейкай адной прычыне, блізкай ёй, і зусім не звяртала ўвагі на іншыя праблемы, больш, на мой погляд, надзённыя. Лукашэнка зусім не дурань. Было такое, калі ён падпісваў нейкі дэкрэт і потым, зразумеўшы "касякі" ў яго практычнай працы, ціха карэктаваў дэталі. Практычная гнуткасць ў яго ёсць, і ў яго апарату - таксама. Паўтаруся, з чынавенствам можна весці цярплівы доўгі дыялог.
Вось чацвёрка практычных вынікаў такога супрацоўніцтва, якія прыйшлі на памяць:
1) Дзякуючы шырокаму розгаласу ў грамадстве тапаграфічныя назвы будуць пісацца па-беларуску і беларускім напісаннем, а не рускім. У выніку мы бачым на шыльдзе "кінатэатр "Кастрычнік"", а не "кинотеатр"Костричник"", "вуліца Перамогі", а не "улица Перемоги". Ад узаконенай трасянкі адбаярыліся.
2)дзякуючы дзейнасці гомельскага аддзялення ТБМ гарадскі транспарт агучвае свае маршруты па-беларуску. Гэта плён іх перапіскі і шматлікіх зваротаў;
3) Давялі нашым кібернетыкам з аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі і матэматыкі пры Акадэміі навук, што плён іх высілкаў у плане распрацоўкі беларускага сінтэзатару мовы не настолькі добры, як мог бы быць, улічваючы страчаны час і высілкі, а яшчэ дакладней - ён ні да чорта не варты. Расказалі ім пра бясплатны рускі сінтэзатар RHVOISE, які можна трошачкі дашліфаваць пілачкай для пазногцяў, і атрымаецца цукерачка. Карацей кажучы, надалі нашым кіберлінгвістам новы кірунак дзейнасці. Прымусілі іх пераступіць праз уласную гордасць і заняцца сапраўды плённай справай.
4)уратавалі ад глуму дом Ірыны Паскевіч, адметны адмысловай разьбой па дрэве. Разумнікі ад міністэрства культуры вызначылі, што ён не мае ніякай мастацкай і культурнай вартасці і былі гатовыя пусціць яго на дровы. Дамовіліся на тым, што будынак разбяруць і пакладуць у надзейнае месца да лепшых часоў. Хоць такі, але кампраміс. Ёсць шанец, што дом калі-небудзь збяруць па бярвенцу нанава і ён будзе жыць.
Можна працаваць і над праблемай належнага афармлення некропалю ў Курапатах і Шчакатоўскім лесе, можна вярнуць да жыцця забытыя імёны дзеячоў мінуўшчыны.
Трэба, каб адраджэнцы займаліся кожны сваёй справай у рамках уласнай прафесіі, вылучаў праблемы, якія патрабуюць рашэння, заахвочваў сваё бліжэйшае акружэнне, сваіх калегаў, сваё начальства па месцы дзейнасці. Патрэбны дзеля канкрэтнай справы высілкі вялікай суполкі людзей - згуртавацца і працаваць, працаваць, ад пытання да пытання.
Да прыкладу, я не ўваходжу ні ў водную моладзевую ці палітычную партыю, але раблю сваю справу на сваім месцы, сярод сваіх людзей, раблю гэта праз вершы, выступы на мерапрыемствах, праз прыватныя размовы, праз сацсеткі ўрэшце-рэшт, наладжваю стасункі з аднадумцамі, падтрымліваю іх. Сфера маёй дзейнасці - душы, розумы майго непасрэднага акружэння. Мала? Мала, але гэта тыя жмені пяску, якія я прыношу на будаўніцтва абарончага вала. Кожны чалавек на сваім месцы, калі ўзяць агулам - гэта сіла.

Верасовы Звон   04.06.2014 23:55   Заявить о нарушении
Вересковый Звон, чытаю вас, і душа спявае. Як вы прыгожа кажаце! Паважаю!!!

Вершы   05.06.2014 01:04   Заявить о нарушении
А я зразумела Вас! На жаль, нашыя думкі наконт разумнасьці ўлады і асабіста Лукашэнкі не сходзяцца. Гэты чалавек калі і рабіў якія саступкі, то толькі ў сферы дзейнасьці мовы,і то толькі на ўроўні ...законаў выгляда існавання мовы.
Астатняе - па- за межамі рэальнасьці жыцця грамадзян. Усё для вертыкалі, і нічога дзеля простых працуючых грамадзян і карысьці для дзяржавы.Калі не казаць пра льготнае жыллё. Гэта зусім было не правільным ў такіх памерах. Каб абараніць сваю ўладу, ён грэбаваў і грэбуе ўсімі законамі эканомікі. У яго і дарадчыкі такія ж. Злачынцы. Я працую не ў духоўнай сферы і адчула гэта на сабе, на сваіх дзецях, на сваіх сябрах, на сваіх суседзях. І апазіцыя нічога не зробіць, бо ён не мае намер ёй гэтага дазволіць. Людзей, якія могуць што зрабіць, знішчылі, ці маральна, ці, нават, фізічна. На сваім месцы мы можам зрабіць толькі сваё асабістае асяроддзе больш-менш камфортным. Карацей, усё як заўсёды, на працягу колькі год ўжо. Каб не Расея, мы б жылі па-другому. Але, мы усе розныя, хоць і жывем у адной краіне. Я і мне падобныя ўжо колькі часу проста выжываем, на жаль, без перспектыў на хуткія змены. Я - за кардынальныя змены. З павагай, Св

Светлая Две Тысячи 10   05.06.2014 07:44   Заявить о нарушении
"... І апазіцыя нічога не зробіць, бо ён не мае намер ёй гэтага дазволіць..."
Апазіцыя, для дзейнасці якой патрэбны дазвол улады - гэта не апазіцыя. Яна павінна быць дзейснай грамадскай сілай.

Верасовы Звон   06.06.2014 15:00   Заявить о нарушении
З гэтым згодна на ўсе 100 ... Няма ў нас яе...годнай апазіцыі. Ёсьць... у рамках дазволу. Св

Светлая Две Тысячи 10   06.06.2014 15:37   Заявить о нарушении
Прабачце, але што гэта за апазіцыя такая, якой патрэбен дазвол? Увогуле, ёй не пашкодзіла б быць бліжэй да народа, як гаворыцца, а не заахвочваць людзей няуцямнымі паперкамі ды цыркам на плошчах падчас выбараў.

Дарья Дорошко   06.06.2014 17:50   Заявить о нарушении
На Плошчы быщ не цырк. Цырк быў пасля Плошчы. Я там была, таму ведаю, што кажу. А што апазіцыю няма, дык згодна. Чаму няма, вось пытанне !

Светлая Две Тысячи 10   06.06.2014 17:56   Заявить о нарушении