Лiхтарык
ВЕРШ У ПАМЯЦЬ ПЕЦІ НАДТОЧАГА
Хлопчык памер - Лiхтарык,
Дарослым стаў яго тварык.
А ён не зрабiў нiчога,
Анёлам каб быць каля Бога.
Ён не пайшоў у школу,
Памёр i трапiў да долу.
Маленькi i шчыры агеньчык,
Жыцця гаварлiвы струменьчык.
Смерць - яна цётка чужая,
Лiхтарык у цемру схавае.
А нам застануцца зноў кветкi,
Яны, як маленькiя дзеткi.
Сяргей Брандт, 02.06.2014
Свидетельство о публикации №114060209263