Пад блакiтнай зоркай

    

З цыкла « Майстар сумотнага жалю»

Перайду праз кладку па вадзе,
Рэчка зарасла густым чаротам.
Вольхi чорныя, як бабы, дзе-нiдзе
На купiнках сутуляцца гаротна.

Вецер гонiць пажаўцелы лiст,
Як iскрынку летнюю па хвалях.
А птушыны задранцвелы свiст
Прагучыць малiтвай памiнальнай.

Па iржышчы – кропкаю жабрак,
Ходзiць бусел, падымаючы каленi.
Дождж халодны мчыцца па палях
Праз бульбоўнiка асклiзлае карэнне.

Цягне дымам горкiм да гары,
На ўзгорачку сустрэне цiха вёска.
Там калiсьці людзi добрыя жылi,
Ткалi ручнiкi на доўгiх кроснах.

I спявалi  пра каханне, пра зямлю,
Дзетак даглядалi, ды гулялi святы.
Жыта жалi i кiдалі разам у раллю
З бульбаю густы туман кудлаты.

Адгудзелi годы, быццам медныя званы,
Хаткi падкасiўшы трохi на ўзгорку.
Цягне дымам, нечым смачным да гары,
Лес вясковы пад блакiтнай зоркай.

Ся ргей Брандт, 02.06.2014               


Рецензии