Выпускнiку
Як ты, малы, спяшаўся ў першы клас?
А сёння на знаёмы школьны ганак
Ты вучнем узышоў апошні раз.
Тут дзесяць год, нібыта дзён вясёлых,
Мінулі ад званка і да званка,
І гордая расчуленая школа
Праводзіць у жыццё выпускніка.
А ты такім дарослым выглядаеш
І сталасці натхнёны пачуццём,
Бо ўжо ў далонях атэстат трымаеш,
Пуцёўку ў самастойнае жыццё.
Яно цябе сустрэне светлай даллю,
Перад табой ляжаць мо сто дарог,
І з іх адна - твая, пазнай, якая,
Каб ты ісці па ёй шчаслівым мог.
Са школьнай партай час настаў расстацца.
Але ж задачы мусіш ты рашаць,
Кантрольныя, дзе нельга памыляцца,
Ды й у суседа з сшытка не спісаць.
Перад табою чысты ліст жыццёвы,
А чарнавога лёс не выдае.
Не нарабі ж памылак выпадкова,
Сумленнем справы вымярай свае,
Каб не зблудзіць, не збіцца ў шумным свеце,
Такі табе бацькоўскі мой наказ.
Дай Бог табе найлепшай на планеце,
Шчаслівае дарогі! У добры час!
Свидетельство о публикации №114060202915
Лаззаро 03.06.2014 00:37 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 05.06.2014 16:22 Заявить о нарушении