першае
І першы клас, і першы сшытак,
I як лавілі карасёў,
А потым шлі дамоў праз жыта.
Як папраўлялі ровар наш,
Дзе быў ланцуг занадта шкодны,
І асабісты наш гараж,
Але машыны – аніводнай.
Я ўспамінаю першы клуб,
І першы свой павольны танец.
Як я варыў свой першы суп,
Як нёс дзяўчынцы ў школу ранец.
Дзяцінства цёплае святло –
Яшчэ жывая баба Стася.
Няма таго, што раньш было, (с)
Вось толькі памяць засталася.
31.05.2014
Свидетельство о публикации №114053100950
Родныя мясціны...
Да нас мо памяць толькі...
З літасьцю...
Астатнім ...
Органам пачуццяў...
На жаль, ужо гэта...
Не ўласціва )
Дзякуй. Добры верш. З павагай, Св
Светлая Две Тысячи 10 11.07.2014 13:55 Заявить о нарушении