А на падзяку часу не хапае...
Са мною рэч здаралася такая:
Ты мне плячо, як сябра, падстаўляў
І мой надум на розум настаўляў.
А мне падзякваць –
часу не хапае.
Не раз, не два зрынаўся я ў бяду
І быў на грані крайняга адчаю.
Ты ратаваў мяне, і мы – удвух –
І праз агонь прайшлі, і праз ваду.
А мне падзякваць –
часу не хапае.
Не раз, не два Ты рукі прасціраў
І нёс мяне над зеўраю – па краі.
Ды я сляды – адныя – назіраў,
Лічыў сваімі, здрадцу дакараў.
А мне падзякваць –
часу не хапае.
Не раз, не два мяне касіла смерць.
Ты мне вяртаў жыццё, змяніцца раіў:
У змрочны час агменем палымнець,
Каб асвяціць кагосьці і сагрэць.
А мне падзякваць –
часу не хапае.
Не раз, не два, знямогшы ў барацьбе,
Я прызываў: "Прыйдзі! Ратуй, чакаю!"
Але ж і сёння болей у журбе
Імкнуся я, Гасподзь мой, да Цябе.
А на падзяку
часу не хапае...
31.05.2014
Свидетельство о публикации №114053106331
Каюся за тое, што дабраславеньне не бяру ў Бога на кожную справу, а потым не дзякую, а колькі яшчэ дапамогі Яго нам у тым, што мы не бачым...
Наталия Нездешняя 09.02.2020 00:36 Заявить о нарушении
Лаззаро 14.02.2020 06:34 Заявить о нарушении