самотная бо 20. 05. 14

спяшалася з'ехаць лавіна з даху,
каб болей пабачыць,
адмовіць страху,
забыцца на сталасць, што крыла багнай
лілеі,
у сябе
праглынаючы прагна.

зрабіла ж усё
неяк ушчэнт недарэчна,
пакінула хаце
не тыя рэчы,
не тыя словы
з сабой забрала,
самотная бо.

сышла і растала.

(с) U


Рецензии