Налева
У далонi агнiстую птушку трымаеш,
Бiццё трапяткое жыцця адчуваеш.
I вырашыць лёс патрабуе хутчэй:
Пусцiць? Дык не хоча. Трымаць? Дык пячэ.
Дзе сэрца каханай жанчыны вандруе?
Цi чорным, цi белым твой шлях намалюе?
Паловаю белаю- будзеш натхнёны.
Паловаю чорнаю- будзеш шалёны.
Глядзi, вось стаiць яна на скрыжаваннi,
Бы нешта шукаючы ў адлюстраваннi:
Цi крылаў у шчырым размаху плячэй,
Цi зорак у зрэнках аленiх вачэй.
Убачыш ва ўсмешцы, прыгожай надзвычай,
Усю цемру жаночай душы паляўнiчай,
Шаманскiя танцы, павольныя рухi,
Над гнуткiм сцягном перавiтыя рукi.
Убачыш у ясных вачах колер неба,
Цi лiсця, цi мора, цi кветкi, цi глебы.
Прашу, не кранiся яе чысцiнi.
Прашу, адвярнiся, жыцця не кранi!
Каханы, стаiш у яе на парозе.
Праз дзверы адчуе тыгрыны твой позiрк.
Стаiць анямела, ключ не варухне.
Налева- адчынiць, направа- замкне.
Збянтэжанай птушкаю ў вырай iмкнецца.
I шэпча праз дзверы, сумуе, смяецца,
Што праўда i лёс памiж вамi сцяною.
(I крыжыкам пальцы складзе за спiною).
Свидетельство о публикации №114052904026
Лёзунг савецкага часу)))
Владимир Кабердин 26.10.2015 12:41 Заявить о нарушении
Але й пачуцці!)))
Мяркую, адрэсат нават не чытаў. Упэўненая.
Можа кінуць? Хай застрэліцца.))) Не, абыдзецца. Няма чаго.
Ольга Маро 26.10.2015 13:22 Заявить о нарушении