Iронiя лёсу

Вечар мая сплывае ў вясковым калоссі.
Далягляд закурыўся, бы хмарным экранам...
Я калісьці кахаю пісала ў двукоссі
І калісьці каханне лічыла заганным.

Кагадзе быць адкрытай здавалася явай.
Мой давер быў нясмелы і быццам бы крохкі.
Я глытала пачуцці за ранішняй кавай,
І самота з крутнёй напаўнялі мне лёгкія.

Я ішла па жарстве, па лязе, па каменнях
І няспынна ганяла па кордзе свой боль.
Я стаяла на кручы на збітых каленях,
Каля скроні ментальна трымаючы кольт.

Надвячэрная ціша...Чакаю світання.
Кругагляд зняў кашнэ. Выбухаюць масты,
Бо знайшла квінтэсенцыю і ратаванне:
У іманентным сусвеце з'яўляешся ты.

Даканаў у душы інтрыган малавер'ем,
І кармінавы захад - як нетравы знак,
Што душу  пазычаю табе напавер я.
Даастатку. Дарэшты. Імортэльна, так.

У душы непарадак, аднак цалкам творчы.
Але ў гэтым і ёсць мой нятленны спакой.
І без слоў кажуць праўду здраднікі-вочы:
Ты мора маё і збавіцель ты мой.


Рецензии
Якi фатальны верш!!!
Шмат новых слоў для сябе знайшоў, дзякуй!

Вершы   29.05.2014 17:32     Заявить о нарушении