Мой чарговы верш
Што хачу я ім да вас данесці?
Выйдзе сонца – лепей стануць людзі,
Смех і песні мы пачуем дзесьці.
Пойдзе дождж, агідны і халодны,
Пабягуць усе хутчэй дахаты.
Не захоча захварэць нiводны,
Ці то бедны ён, ці то багаты.
Рыба знойдзе месца, дзе глыбока,
Звер лясны – дзе ціха i бяспечна.
Я на свет гляджу ў абодва вока:
Ён ужо не той, што быў спрадвечна.
Кожны хоча жыць магутнай верай,
Што жыццё не абарвецца раптам,
Што сусвет пазбегне ночы шэрай
I праслужыць доўга мірны атам.
Кожны хоча гадаваць нашчадкаў,
Піць з крыніц, купацца ў чыстай рэчцы,
Ды кіслотных не чакаць ападкаў…
Не перамагчы прыроду ў спрэчцы.
Мой чарговы верш – якім ён будзе,
І ці будзе заўтра ён наогул?
Выйдзе сонца, а ці выйдуць людзі?
Гэтае вядома толькі Богу.
26.05.2014
Свидетельство о публикации №114052608617
И сонца хай свециць,
и дожджык лиецца,
Александр Сарапкин 27.05.2014 13:09 Заявить о нарушении
Усё гэта цалкам надвор'ем завецца.
Надвор'я чакаю любога,
Бо гэта сыходзiць ад Бога.
На нас пазірае ён, хмурачы бровы,
І градзіны шле на дурныя галовы.
А сонейка нам усміхнецца,
Вядома – Гасподзь не злуецца.
Пад гэтыя думкі вясёлка паўстала,
Імём Усявышняга ўсiх павітала.
І чуецца злева і справа:
Расiзм – вельмi дрэнная справа.
27.05.2014
Махнач Сергей Юрьевсын 27.05.2014 22:35 Заявить о нарушении