Анёлу
Хоць, напэўна, паўсвету між намі
і ты аніколі ў пенаты мае не зляціш,
я твой фотаздымак стіхірны спампую на памяць
і ў сэрцы схаваю – як самы каштоўны фетыш.
Я ў сэрцы схаваю твой сонечны погляд дзявочы
і ўсмешку, якая – бальзам для бясскурай душы,
і ўбачу ўвесь свет праз твае – чараўнічыя – вочы.
Але... Не знікай са старонкі анёльскай! Пішы!
Малю, не знікай! Не імкніся пужліваю знічкай
за іншымі зоркамі ў ночвы зямныя зляцець.
І не пераймай ганарлівыя зорныя звычкі –
на недасягальнай для ўсіх вышыні зіхацець.
На недасягальнай? А хоць бы і так! Што тут зробіш?
Планідам анёлаў не варта ісці супраціў.
Чым зорка вышэй, тым святлей мне, пустэльніку, ў Гобі.
Ты толькі свяці, калі ласка! Ты толькі свяці!
26.05.2014
Свидетельство о публикации №114052600764
Вельмі чароўны верш.
Альжбэта Палачанка 26.05.2014 15:10 Заявить о нарушении