Памяць пра бацьку
У памяці ўзнікае поле
І конь, і свежая ралля,
А навакол – вясны раздолле.
Умеў наш тата працаваць,
Ісці за плугам росным ранкам.
Вучыў мяне касіць,араць,-
Будзіў без жалю на світанку.
Я і цяпер каня змагу
Запрэгчы ў колы,асядлаю.
Цану рыдлёўцы і плугу,
Касе,граблям і вілам знаю.
І не пісаў бы вершаў я,
Калі б не зведаў тое поле,
Дзе конь і свежая ралля,
Ды навакол – вясны раздолле…
Свидетельство о публикации №114052503072