Сон
Быццам бы яна жывая,
І мяне пасля работы
У доме нашым сустракае.
Ставіць хлеб на стол і кашу,
Налівае суп у міску,
А у кубак – сыраквашу,
І дае мне ў рукі лыжку:
-Еш,сыночак,ты ж стаміўся,
Цэлы дзень,відаць,без ежы,
А мой суп якраз зварыўся,
І вось хлеб купіла свежы.
І я ем і суп,і кашу,
І кусаю з ломця хлеба.
Запіваю сыраквашай.
Мяне ўпрошваць не трэба.
А яна насупраць села,
Ды рукой шчаку падпёршы,
Задаволена глядзела,
Які сын ядок харошы…
Сон праходзіць,адлятае –
Я прачнуўся ноччу ў ложку,
Мамін вобраз успамінаю,-
І на сэрцы сумна трошкі…
Свидетельство о публикации №114052502895