Справа не у памеры

http://www.stihi.ru/rec.html?2014/05/22/7988
"дурманіць галаву памер"? -
Хай галава цвярозай будзе!
Я набяру паветра ў грудзі
і засмеюся, як Гамер.
Мой смех падыме зграю птах,
Іх вецер незнарок падхопіць...
Вось так ва мне прачнецца хлопец
І жвава выскачыць на дах.
Я азірнуся з вышыні
І зразумею свет па-свойму.
І жартаў цэлую абойму
Пашлю да зорнай цішыні.

22.05.2014


Рецензии
жвавы хлопец атрымаўся,
зсмяўся як Гамер,
гамерычным аказаўся
смех, утраціўшы памер...

Адэля Смажань-Патэльня   24.07.2014 15:51     Заявить о нарушении
Валя, ты непауторная!;)

Вершы   25.08.2014 09:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.