Iзноy душу гвалтуе творчы спазм...
Ізноў душу гвалтуе творчы спазм.
Ды ён жа і вяртае да жыцця.
Хаця й праз боль, паэзія – аргазм,
нястрымны ўзлёт майстэрства й пачуцця.
Адзіны ўзмах крыла (альбо рукі?)
і вечар-ноч любві (ці балаўства?) –
і ўжо ляцяць наўзахваткі радкі –
насенне ў лона чуйнага ліста.
Натхненне льецца – дрыжыкі бяруць.
А хтосьці лічыць: вершы – муляжы.
Нашто чужых надумаў каламуць
таму, хто сам таго ж не перажыў?
І ўсё ж, выток хвароб – у галаве.
Паэт, хоць і алкАе, не алкаш,
але, дальбог, дагэтуль і жыве,
пакуль рука трымае...
карадаш.
Свидетельство о публикации №114052100508
Хоць прагну алоўка, паперы.
- За творчасці гвалт ты, паэце, аддаш
І ночы, і стому, і нервы.
- Не, я не залежны, спынюся на раз,
Калі толькі будзе жаданне.
- Навошта ты хлусіш сабе ўвесь час,
Натхненнем п'яны да світання?
Прывітанне, маё імя ХХХ, і я творчы алкаш)))
Мария Руслановна Шебанец 25.05.2014 23:24 Заявить о нарушении