Цяжкi водар, гаркавы...

Цяжкі водар, гаркавы
у бразільскае кавы –
Лёгкі водар, салодкі
у гарбаты з рамонкаў.

Вось таму й не хачу я
у краіну чужую,
Цёплай ліпеньскай ноччу
ля стагоў заначую.
Пацалуюся з сонцам
пад клёкат буслоў,
Зачаруюся веліччу
белавежскіх зуброў,
Не па хвалях Чырвонага мора,
а па сіні Браслаўскіх азёраў
Рассцялю свае русыя косы,
А затым басанож па пракосах
Праімчу да чароўнай крынічкі,
Дзе Багіня красы
ў васемнаццаць гадоў
Мыла ў росах свае чаравічкі.
На змярканні
за срэбным радном павуцінкі
Маці ўбачу
з жытнёвым снапом
у бялюткай, як снег, хусцінцы.
А калі дабяруся да роднае хаты,
Сяду з бацькам за стол
піць з рамонкаў гарбату.

…Цяжкі водар, гаркавы
у бразільскае кавы –
Лёгкі водар, салодкі
у гарбаты з рамонкаў.



Фота: http://vandrouka.by/2011/malyie-dikovichi-zhizn-na-poyme/


Рецензии
цудоўны верш.
не...не трэба нам замежжа...
дзякуй.

Александр Зенкевич   20.02.2022 16:59     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам, Аляксандр!

Люба Солошина   23.02.2022 04:32   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.