Навальнiчная ноч
Сее дожджык па палях.
Грому ноччу той не спіцца,
Ад яго дрыжыць зямля.
Крочаць хмары па нябёсах --
Што за лета без грымот,
Без грыбоў і белых росаў,
Без сумот і без турбот?
Бліскавіца-бліскавіца
Зазірае ў кожны дом.
Ёй улетку не сядзіцца,
Бо за ёю крочыць гром.
Зранку травы акрыяюць,
Зазіхціць дажджу раса
І па ўсім палескім краі
Запяе свой гімн каса.
1981
Свидетельство о публикации №114051807696