Сустракала мяне у скрыжаваннi дарог...

Сустракала мяне
ў скрыжаванні дарог,
Ззялі зорак ясней твае вочы,
каб твой вобраз і ў сне
І ў жыцці засцярог,
са сцяжынкі к табе каб не збочыў!

Мілавала мяне
ў бары за ракой
пад салоўкі чароўныя трэлі,
каб ніколі, нідзе
не шукаў я другой
як бы годы ў нябыт ні ляцелі.

Цалавала мяне,
дзе зялёны мурог,
ахінае сівец светла-русы,
каб як ноч праміне,
пацалункі збярог
і з другою не ведаў спакусы

Я вярнуўся дамоў.
Скрыжаванне дарог
Грэюць сэрца твае зоры-вочы!
Сустракай жа мяне
Я прыйшоў, калі змог
Да цябе, бо к табе адной крочыў!


Рецензии