Игорь Григорьев переводы на белорусский язык

***
Ці то позна, ці то рана
Лес і возера заціхлі,
Не прачнуліся, магчыма,
Пад аховай цішыні?

Ні вятрынкі, ні туману,
А былі б – для нас бы зніклі.
Мы знайшліся! Нас вачыма
Зоркі лашчаць з вышыні.

Сочыцца святлом дасвецце,
Знішчыць цемру каб дазвання,
Пасвятлела крыху глеба,
Зоры шлюць натхнёна кроз.

Словы што! Іх многа ў свеце!
Не наслухацца маўчання!
Мы знайшліся – і прад небам
Не хаваем шчасця слёз.

Нечаканы вечар

Суцішылася гулкая разлука,
І захад доўгі густа дагарэў,
Касцы дамоў з раскінутага луга
Вяртаюцца пад конікавы спеў.

Празрыстае сутонне стала волкім,
Ахутала зямлю. І ноч ідзе.
Хтось заспяваў, запахлі церпка зёлкі,
Душа, азваўшыся, увысь вядзе.

Азвалася, раскрылася маўкліва –
Самому нават не ўгадаць сябе,
І, як у маладосці, мне шчасліва,
А ўсё нібыта ў нейкай варажбе.

І люба жыць, і боязна ад волі,
А гэта ноч – як нечаканы рай.
Здалося мне, што жыта шэпча ў полі:
“Любі і спадзявайся. І чакай”.


Спатканне

Ў такой задумлівай начы,
У час чаканага спаткання
Вы не сумуйце, дзеркачы,
Няма пакуль што завядання.

Ноч поўна шэптавых размоў.
Святкуй, высокая раўніна:
Бо не ілжэ твая любоў
І плоць без вопраткі нявінна.

І вусны нашы без граху
У дотыку іх баязлівым,
А зорка, сеўшы на страху,
Адна міргае нам маўкліва.

І не азмрочыць воч азёр
Яна напружаным дрыжаннем.
Імкнецца цішыня да зор,
Вянчае нас касмічным ззяннем.

Ні гаравання, ні бяды
У гэтай ласцы непадманнай.
Святло пакіне на гады
Чысцюткі квет з расой мядзвянай.


Рецензии