Каханне на велiках...

Экспромт на тэму: " адпачынак"


Ой, даўно было ўжо тое,
але  помніць белы свет,
як мы ехалі абое,
і адзін быў лісапет!

На багажніку палатка,
я - на раме між грудзей,
гэтак соладка ды хватка
і ўсё, як  ў людзей!

Цісьне на педаль дзяўчына,
хлопец падпірае грудзі
і глядзіць, дзе ёсць
мясціна - там і адпачынак будзе.

А на небе месяц ясны,
ад зямлі аж пара йдзе,
хлопец радасны і шчасны,
дзеўку на мурог кладзе.

Палажыў і грэе целам,
каб не змерзла неўзнарок,
а куды каб не зляцела,
ўставіў паміж ног штырок.

Тут, пачуўшы асалоду, 
дзеўка села на каня
і пагнала на прыроду 
разам з хлопцам да рання!

Ранкам, як пахаладала,
ды і есці конь хацеў,
хуценька касцёр расклала,
цалавала неўспадзеў.

Бо хоць быў і бравы хлопец,
ды ўсё ж без струі бабра
і яго на ноч ці хопіць
для Адамава рабра?

Але дзеўка яму лыжку
той струі дала  і зноў, 
ачуняў хлапец пакрышку
між мурожных дываноў.

Тут ужо яна памчала,
бо наезнікам быў ён,
цалаваў, як пажадала
і ў раю шукаў зноў плён!

Цэлы дзень і цэлы вечар
аддыхалі так яны… 
Дай жа Божа, чалавеча,
каб змаглі так і сыны!

Бо нашто ж і жытка тая,
 калі так не аддыхаць.
Хай нам Божа выбачае,
але я хачу кахаць!


Рецензии