Шкляны мост

Па чорнай дарозе да зорак,
Без вопраткi ды без агню,
Iдзе нехта досвiткам кволым,
Пяе ўголос песню сваю.

А словы ўсе невядомы,
Напэўна, з забытых часоў.
Iдзе нехта досвiткам кволым
Памiж забыцця цяжкiх сноў.

Зямелька здаецца хворай,
Ёй вельмi патрэбны ўсход.
Iдзе нехта досвiткам кволым,
Шкляны збудаваўшы мост.




Сяргей Брандт,  16.04.2014               


Рецензии