Мы у цiры жыцця як мiшэнi...
у стрэляных ранах заўсёдных.
Таму нам бальзам суцяшэння
штодзённа, як хлеб, неабходны.
Яго здабываем паўсюдна
у тым, што нам добрым здаецца:
хто ў п'янай гульбе беспрабуднай,
хто ў лекавых кроплях для сэрца.
Хтось млее па стравах-патравах,
а хтось па дымку цыгарэты
ці іншых дурындавых справах
(але тут не будзем аб гэтым).
Камусьці ўладарнасць – уцеха,
а некаму – грошы ды слава.
Вось гэтым палёгка ад смеху,
а тым вось – ад жорсткай забавы.
Але, хоць па-першасці лёгка
ў пясчаныя замкі хавацца,
іх стан вельмі хісткі і крохкі –
дождж ліне – залье дамачадцаў.
Ды есць паратунак у свеце –
Маяк адзінокі, каторы
заўседы ўначы ярка свеціць
усім, заблукаўшым у моры.
Ён вабіць святлом незгасальным
і з самай адчайнай цямрэчы
выводзіць і бліжніх, і дальніх,
і промнем асвечвае стрэчу.
Вы толькі Яго прызавіце –
і Ён вас у змрок не адрыне.
Ён – Бог наш – адзіны Збавіцель,
адзіная ў свеце Цвярдыня.
15.05.2014
Свидетельство о публикации №114051500950
і з самай адчайнай цямрэчы
выводзіць і бліжніх, і дальніх,
і промнем асвечвае стрэчу. - ВЕРА - сонейка мае...
Наталия Нездешняя 12.12.2019 22:50 Заявить о нарушении