Лаззаро

Ты і я - дзве розныя планеты,
нам сустрэцца дадзена не будзе.
Мне не важна (чуеш?), хто ты, дзе ты,
важны толькі боль, што цісне грудзі.

Відавочна: ты і я - не пара,
мы такія розныя, як дзеці.
Месца хопіць нам з табой, Лаззáра,
паасобку крочыць у сусвеце.

Вось такі вось верш, здаецца, сумны.
Зараз дапішу, пастаўлю кропку…
Веру я, што чалавек разумны
не жадае крочыць паасобку.

Працягні руку мне, усміхніся
на мае наіўныя пытанні.
Хочаш, разам паляцім у высі?
Далучайся, сябар. Прывітанне.

15.05.2014


Рецензии
Не звёу нас лёс. Але няхай жыве надзея-
Падымемся у высь, ты пiльна углядзiся - дзе Я.

Вельмi спадабалася !
Выбачайце за гумар.

Зинаида Фиранчук 2   27.05.2014 22:31     Заявить о нарушении
Люблю людзей з добрым пачуццём гумару!

Вершы   28.05.2014 12:16   Заявить о нарушении
На это произведение написано 10 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.