здаецца мне, што воля чалавекау...

Андрей Столярик

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)

Арыгінал: http://www.proza.ru/2013/12/01/1101
                http://www.stihi.ru/2013/12/01/5647 

здаецца мне, што воля чалавекаў
залежыць і ад тых, каго пусціў
к сабе ён. ці хто сам туды забраўся,
без папытання. імітуючы абрэка
засеў там і па меры сваіх сіл
спрабуе вырашаць. альбо вагаўся.

не пара кволая: анёл - нячысцік,
якія сочаць, натаміўшы плечы,
як тузаецца індыкатар спіну,
а сонмішча жаданняў непамысных,
спячы з учынку страву, так дарэчы,
з даменнай печы ў момант загавіны.

спытай сябе – хіба я ў іх прасіў
парадаў? так пагавары сам-насам,
Cogito, ergo sum - вось карта брэга,
мяжы дасюсь. і па ўзроўню сіл
пераканай, ўплыў любы  ўсячасна
мяжы ніжэй спадара гейзенберга.


Рецензии
А "ніжэй" на "нежней" похоже.

Андрей Столярик   19.05.2014 09:41     Заявить о нарушении
похоже, я ещё подумаю над этим стихом. сейчас занята с головой другими делами, надо раскопаться и разгрузиться.

Ляксандра Зпад Барысава   19.05.2014 10:22   Заявить о нарушении