Гэта верш
нiбы цэгла, быццам бот.
Да яго даўно дарос ты,
ці здрабнеў наадварот.
Верш цябе чакаў і верыў:
“Прыйдзе, прыйдзе мой чытач!”
Дачакаўся. Грук у дзверы:
"Адчыняй, Сяргей Махнач".
//////////////////////////////////
Адчыніў, а там – Людмiла,
Валянцiна, Лаззаро,
Вольга, Светлая…
Так мiла:
мне сябры нясуць дабро!
Нехта пешшу, хтосьці бегам,
за Карынаю – Юрась,
Уладзімір за Алегам –
кожны мне чагосьці дасць.
Станіслаў і Станіслава,
шэраг Тань, Тамар і Каць,
а за iмi крочыць Слава –
я гатовы сустракаць!
За Ляксандрай і Ірынай –
невядомы мне чытач
з гучным прозвiшчам Скарына –
гэта наш галоўны ўрач.
Ён за ўсiмі назірае
(да паэтаў ён прывык).
Нешта даў сястрыцы Раі.
Мабыць, рыфмы – пад язык.
14.05.2014
Свидетельство о публикации №114051400976
А рыфма можа
Замяніць і ...
Валідол...
Прычым ...
Па поўнай...
Вылячыць...
На раз...
Калі чытаеш
Новы зноў ...
Указ! )))
Я - прадпрымальнік па неабходнасьці, таму моцна залежу ад ...рыфмаў )))
Светлая Две Тысячи 10 30.05.2014 12:05 Заявить о нарушении