Гэта верш
нiбы цэгла, быццам бот.
Да яго даўно дарос ты,
ці здрабнеў наадварот.
Верш цябе чакаў і верыў:
“Прыйдзе, прыйдзе мой чытач!”
Дачакаўся. Грук у дзверы:
"Адчыняй, Сяргей Махнач".
//////////////////////////////////
Адчыніў, а там – Людмiла,
Валянцiна, Лаззаро,
Вольга, Светлая…
Так мiла:
Мне сябры нясуць дабро!
Нехта пешшу, хтосьці бегам,
За Карынаю – Юрась,
Уладзімір за Алегам –
Кожны мне чагосьці дасць.
Станіслаў і Станіслава,
Шэраг Тань, Тамар і Каць,
А за iмi крочыць Слава –
Я гатовы сустракаць!
За Ляксандрай і Ірынай –
невядомы мне чытач
З гучным прозвiшчам Скарына –
Гэта наш галоўны ўрач.
Ён за ўсiмі назірае
(да паэтаў ён прывык).
Нешта даў сястрыцы Раі.
Мабыць, рыфмы – пад язык.
14.05.2014
Свидетельство о публикации №114051400972
Прачытау яго з задавальненем!
Николай Василевский 23.05.2014 00:26 Заявить о нарушении