Гром

      На двары шшарэла. А шалёны вецер
      На слупах затузаў ржавыя драты,
      Пэўна, навальніца сапсуе ўвесь вечар,
      Трэба йсці ў хату, бо чакаеш ты.

      Гром па небе вэдзгаў грукатам асіплым,
      Распароў касматыя хмары незнарок -
      Папляліся рагі сваім шляхам звыклым,
      Па шалёўцы хаты - на стары парог.

      Гром знямог,зайшоўся, пэльнуў без маланкі,
      Толькі скаланула шыбы ў вакне.
      Нецвярозым крокам я падаўся з ганку,
      Каб ты, брат, не выпіў чаркі без мяне.


Рецензии