Нiбыта паэту Е
Хто паэзію за ломкі хвост трымае,
А ці чуў, што захварэўшы вершам
Чалавек сыходзіць з небакраю?
Пачынай! На раны солі з перцам,
Ды ідзі канаць па завуголлі,
А напішаш – разарвецца сэрца
Камякамі радасці і болю.
Ты падумай, перш чым заблукаеш
Лабірынтам ненадзейных словаў:
Вось мая паэзія – такая,
Ну а ты, прыняць яе гатовы?
2014.
Свидетельство о публикации №114051303093
Лаззаро 13.05.2014 21:32 Заявить о нарушении