Пакахай ты мяне...

Неба свеціцца морам карунак,
За якімі дзвярыма у рай.
У табе я шукаю ратунак –
Пакахай ты мяне, пакахай.

Я хаваю блакітныя вочы,
У якіх ціха тлее адчай.
Ты пачуй гэты воклік дзявочы –
Пакахай ты мяне, пакахай.

Ты маё недаспелае сэрца
Назаўсёды сабе забірай.
Без цябе яно больш не заб'ецца –
Пакахай ты мяне, пакахай.

Мне ўжо позна да Бога маліцца –
Не паверыць ён мне. Выбачай,
Застаецца адно мне – прасіцца:
Пакахай ты мяне, пакахай…


Рецензии