Скажы мне, Дзед...
Пятру Максімавічу,
якi, “бязвесна згінуў”
у другой сусветнай вайне
(землякі з суседняй вёскі казалі:
“памёр з голаду ў нямецкім палоне”)
Скажы мне, Дзед,
Як
На сваёй зямлі
Ты
Апынуўся у палоне?
Хто права меў
Скаваць твой лёс у дрот –
Калючы дрот,
Нібы жывёлу,
З землякамі-беларусамі
Трымаць цябе ў загоне,
Пакуль ты там
З адчаю й голаду
Пад чорным дротам змоўк?!
Ці паглядзеў той вечар ты на неба?
Ці месячка сярпок
Табе усмешку хоць паслаў?
Па зорках ці адчуў ты сваіх дзетак?
Траіх ці чацвярых?
Чацвёрты, мо, яшчэ й не зведаў неба...
Калі апошні раз
У “чыстым полі”
Пад галаву руку ты падкладаў...
Ці
ўпотайкі ад іх, дзяцей)
любімы стан
бабулі Лены
(а ёй было тады ўсяго
“пад сорак”)
у мроях -
хоць адной рукой)
абняў?
Ці сіл хапіла
Ўспомніць сваю хату,
Што да вайны ты з дубу будаваў?
З якою думкай
Закурыў ты
Папяросу,
Што у суседа
Нанач пазычаў?..
Ці сніў ты што,
Калі апошні подых –
І ці сухой зямлі? –
Ты ноччу аддаваў?..
Чаму
у тых,
Хто быў
Над тым калючым дротам,
З аўтаматам,
І думкі не было –
Што Бог табе,
Ўсё ж,
ЧАЛАВЕКАМ быць
Наканаваў?!
…Чаму
Твая дачка,
Спазнаўшы жахі фронту,
Двух немцаў – паўгалодных,
Што "адбілісь" ад фашысцкіх войскаў –
"Па ўсіх законах"
"Аддала"
У іншы ўжо палон?
І ёй "паклоны адбівалі" тыя "немцы",
Паказваючы фотаздымкі,
На якіх былі і жонка, й дзеці,
Якія ведалі, што бацька іх “адваяваў”…
Маўклівы месячык...
Не расказаў бабулі,
А ці квітнеюць хоць у полі васількі,
Ў тым беларускім – не замежным – полі,
Што сагравала цябе роднаю зямлёй,
Калі ты ў ім
Навекі –
Па варожай, а не боскай волі –
Ад роднае сям’і
У вечны адышоў спакой?
Чакай, мой Дзед,
Мы
Стрэнемся на небе.
І ты
Раскажаш мне
Пра ўсё-усё-усё…
І будзь упэўнены:
Пакуль нашчадкі
“Ўсходзяць” нібы кветкі –
Над іменем тваім
Не ўзнікне забыццё!
11-12.05.2014 г.
Фота Крысціны Сяргеевай.
Свидетельство о публикации №114051105145
Вы замечательный поэт, Люба.
Спасибо Вам!
С глубоким уважением и признательностью, Игорь.
Игорь Фоминых 24.06.2016 08:18 Заявить о нарушении
Люба Солошина 08.07.2016 19:17 Заявить о нарушении