Сплятаеш думкi у сувой?

Сплятаеш думкі у сувой?
Матай на вус перасцярогу:
чым напаўняеш розум свой,
тым і прадстанеш перад Богам.

Пільнуй, чым корміш-поіш дух
і чым душу сваю частуеш,
і карэктуй ментальны рух
ва ўпёртай самасці-статуі.

Не спі, бадзёрся дзень і ноч.
Каб не ўцягнулі  ў багну чэрці,
бывай да злога не ахвоч
і не ўпускай цямрэчу ў сэрца.

Свяціся ярка – ліхтаром,
паходняй, лямпачкай, лампадай,
і слаў святое ўсім нутром,
і стань цярпеннем і спагадай.

Не дай варожым зграям дум
зрабіць гняздзечка ў голлі ўласным.
Адпрэчвай зайздрасць, марны сум,
жадлівасць, крыўды, рэўнасць, тлум...
А лепш давер Хрысту надум –
і будзеш ты заўсёды шчасны.

11.05.2014


Рецензии
Перасцярогу, ці наказ,
Я наматаць на вус бяруся.
Магчымасцю радком ад Вас
Дух частаваць я ганаруся!

Клавдия Семеновна   28.05.2014 21:00     Заявить о нарушении
Так, ёсць мільярды "вумных" слоў.
Ды дзе ж для ўсіх набраць вусоў!!!

:-)))

Лаззаро   28.05.2014 23:19   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.