Касцы
Работы месяц май прыбавiу-
Трава высокая стаiць,
Заданне дау яе скасiць
Начальнiк.Iм патрабавана-
"Трава павiнна быць убрана!"
Туман прабiлi сонца промнi,
Я словы класiка успомнiу-
"Iдуць касцы,звiняць iх косы..."
Ягор з Iванам водзяць носам,
Хвалюе iх адно пытанне,
Як гэта "джагнуць" на снеданне?
Тады б спрытней пайшла работа,
А так касой махаць лянота.
На закусь есць у хлопцау сала.
Сто грамау мабыць будзе мала.
Такiм зубрам-слану шрацiна,
Во каб хоць лiтра палавiну
З iх кожны разам абярнуу,
То б не адну касу сагнуу
Ды паламау бы касавiльна,
Але начальнik сочыць пiльна-
Баiцца вельмi за бясьпеку.
Як растлумачыць чалавеку
Душэуны гэты дыскамфорт,
Не браушы зранку кроплi у рот
Увесь дзень да вечара трываць,
Калi ужо можна налiваць.
Я яшчэ не даказау,
Зноу жа класiк нагадау-
"Няма таго,што раньш было..."
Шмат гадоу з таго прайшло,
Час на месцы не стаiць-
Iванау сын iдзе касiць.
Не баiцца ен работы,
На нагах гумовы боты,
На галаве з пласмасы каска,
Вочы,твар баронiць маска.
На плечы ен надзеушы збрую,
Нясе цяпер касу другую,
На рамень чапляецца,
Трыммер называецца.
Вельмi спрытна iдзе справа,
Што налева,што направа
Сячэ траву аж пыл стаiць,
Ва усе бакi трава ляцiць.
На жаль няма той любаты,
Калi пракосы у рады
Лажылiсь роуна з пад касы
I кроплi ранiшняй расы
На сонцы срэбрам зiхацелi,
Калi касцы з ранку хацелi
Настрой падняць на цэлы дзень,
На перакур прысеушы у цень
Па чарцы выпiць,закусiць,
Крыху пра баб пагаварыць,
А потым косы навастрыць,
Далей працягваць касiць.
Свидетельство о публикации №114051009443