Сустрэча з Вамi так дарэчы
Хадзіў пахмурны, нібы ў сне,
А зараз я расправіў плечы,
Няма мiж намi той пустэчы,
Што болем дапякала мне.
Няма турбот і хваляванняў –
Вы мне ўсміхнуліся. I вось,
Бывай, галоўнае з пытанняў,
Збылося лепшае з жаданняў:
Я сёння Ваш таемны госць.
Пачуцці Вашы не абражу,
Мне гэты момант дарагі.
Юрлівасць змыў з сябе, як сажу.
Дазвольце, вершам Вас уражу?
Дазвольце прачытаць другі?
Я Вам пішу ... я Вам чытаю,
З душы прагнаўшы зграі хмар,
Я перад Вамі снегам таю,
Травой калені абдымаю,
Цалую ветрам любы твар.
10.05.2014
Свидетельство о публикации №114051004442
Нічога тут не збілася, гэта я няўважліва прачытала, неяк не так глядзела.
А зараз перачытала, усё як трэба.
цудоўна напісана, як заўжды.
Ляксандра Зпад Барысава 12.05.2014 11:13 Заявить о нарушении