Возвращаюсь опять... в 2010
Недаслуханы спіч...
Абарвалася
Ўсё
На ўзлёце...
Ведаць нельга было
Што вернецца
З Плошчы
Народ
Ў вялікай
Самоце.
Што трэба мяняць
Тэму вершаў і тэкстаў
Што роспач і гнеў
Займуць гэта месца.
Патанулі прызывы
Да лепшае долі
Ў акіяне ілжы.
Вершы пішуцца
Болем,
Які захлынае
Думак самота.
Чаму нас вяртаюць
Зноў у балота?
Свидетельство о публикации №114051002637