Ветэран
Гады няўмольна побач крочаць.
Прамы ў дугу сагнулi стан,
А ран яны нiяк не лечаць.
Амаль сляпым прыйшоў з вайны-
У галаву было раненне...
Перад вачыма тыя днi,
Ды ў вачах дауно зацьменне.
Але не трэба павадыр-
Па ўспамiнах думкi водзяць,
А ногi ўжо зусiм не ходзяць!..
Суседка прынясе вады,
Раз у месяц з'явiцца сынок
З нявесткай, вымыюць падлогу...
Уначы малюся: дай жа Бог
Яшчэ адну мне Перамогу!
Свидетельство о публикации №114050909033