Тамары Кашавой
Хай знае белы свет, як пішуць бульбашы!
У сціслыя радкі, нацятыя, як нервы,
Вы здолелі змясціць агмень сваёй душы.
Рассыпаць зерне слоў здаецца вельмі простым.
Але майстэрства – сэнс вялікі ўкласці ў іх –
каб словам ажылі пачуццяў Халакосты,
каб раптам заняло ад верша дух і дых.
Вы – верніца любві, паэзіі вяргіня.
Няхай Вас не кране неміласэрны час!
Я веру: ў коле дзён Ваш талент не загіне –
і будзе кожны дзень надзённы хлеб для нас!
9.05.2014
Выток натхнення:http://www.stihi.ru/2010/05/11/3068
Свидетельство о публикации №114050908522