Журавли. Василе Александри

   Журавы (пераклад на беларускую мову)

Узаўюцца вузкім клінам журавы над светлай даллю.
На сваіх шырокіх крылах яны сонца свет прыдбалі.
Вунь ляцяць цяпер над намі ў паветры неастылым.
Першы -  моцны, самы жвавы, а за ім зусім старыя.

Зноў да нас яны вярнуцца, спёку поўдзеня пакінуць.
Цуднай Індыі дзівосы, край астральнасці брамінаў.
Не злічыць галодных тыграў, джунгляў, што кішаць змяямі.
Ходзяць ноччу да вадзіцы зверы з шэрымі  сланамі.

Вось шчаслівыя скітальцы амаль да сонца даляталі,
Зверху з неба тыя птушкі кантыненты аглядалі.
Горы лунныя, пустыні, зямлю доўгую як сон,
Дзе народам чарнакожым белы Ніл абагаўлён.

Мае мілыя скітальцы, за спіной у іх паўміра,
Рэкі Азіі, даліны пладавітага Кашміра.
І Цэйлон яны забудуць, гэты цудны востраў – рай,
Прынясуць на сваіх крылах шчасце ў радзімы край.

Сяргей Брандт, 19.04.2014


Рецензии