Родина Детства

Радзіма  Дзяцінства.
***
Начной  чакаю  цішыні,
каб  з  кавай  пасядзець,
на  лоджыі,
і  адпачыць  ад  дзённай  мітусні.
А  дзесь – пасецца  конь  стрыножаны...

Дзяцінства...
Ноч, каля  Дняпра...
У  лесе  сыч  крычыць  спалошана...
І  мы, на  лузе – дзетвара,
і  з  намі  конь, стрыножаны...
 
Сусьвет – над  намі,
і  над  лугам  скошаным.
І, гледзячы  на  зорак  скопішча,
маўчкі  ляжым,
ў  начы, 
ля  вогнішча.
А  побач – конь  усхрапвае,
стрыножаны...
*+*
9 траўня 2014 г.  *травень - май.
**(чакаю – ожидаю;  кава – кофе;адпачыць – отдохнуть; дзённая – дневная; дзесь – где-то;
спалошана – пугающе; на  лузе – на  лугу; Сусьвет – Вселенная;  скопішча – скопление; вогнішча – костёр).


Рецензии