Пятнiца мая

  Ты падкрадзешся ціха, нібыта здрадніца, сцiплай усмешкай  заманіш мяне ў палон, i на маё – табе: “Прывітанне, Пятніца", шчыра, пяшчотна працягнеш сваю далонь. Я на далонь табе пакладу вясновае, чыстае неба – пад колер тваіх вачэй. Хустка твая, як сонца яскрава-новае. Ты мне  аддай яе наўзамен хутчэй.

 Толькі скажы, i ноч надыдзе  бясконцая. Хочаш, я хуткi час для цябе спыню? Я табе i каханы, i абаронца я, бо я цябе кахаю i бараню. Дзесьці за цёмным лесам садзіцца сонейка, ветрам даносяцца музыка, галасы. Нехта спявае пад пераліў гармоніка…. Гладжу рукамі я твае валасы.
 06.05.2014


Рецензии
І тут таксама, дубль другі:
Прывітаньне, Сяргей, гэта песня, што напісна, як проза, пад яе можна таньчыць, кружыць, кружыць и кружыць, і ўяўляць, што ляціш, светла, радасна і шчасна.

Ляксандра Зпад Барысава   07.05.2014 14:59     Заявить о нарушении
буду ствараць масавую ўвагу :-))

Ляксандра Зпад Барысава   08.05.2014 09:19   Заявить о нарушении
Не ведаю, што Вам адказаць ... Вядома, я не супраць такой увагі. Гэта заўсёды прыемна, гэта натхняе і акрыляе, прымушае быць лепш, чысцей, стымулюе пісаць. Дзякуй.

Махнач Сергей Юрьевсын   08.05.2014 12:25   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.