Дубы у полi

Дубы у полі... Дэ жа вю?
Альбо адзін з пакутных сноў,
дзе я ізноў табой жыву
і... зніштажаюся — ізноў?

Анекуль жах крычыць : "Бягі!"
"Бягі ад лішанька вачэй!"
А я... за ім... у ланцугі —
туды, дзе пекла гарачэй.

Туды, дзе мора мук і слёз
яшчэ не выпіта да дна.
І дзе як прут, зламаны  лёс
і на нявіннасці —  віна.

Дзе ўсё такое ж, як тады,
але не тое і не так.
Цяпер інакш усё — гады —
былому люстра: што і як.

Чаму не гіну ў яве-сне?
Жыву, каб вымаліць паспець —
таго, хто знішчыўшы мяне,
гуляе з іншымі...
у смерць.

кастр. 2015


Рецензии