Вам...
О, прага жыць, і ярка палымнець,
і светла ззяць – і поглядам, і словам!
Хай зорны шлях Ваш бачыцца ледзь-ледзь,
ды не шукайце там жыцця палову!
Бясконцы ён, як духу мілата,
як думак і пачуццяў карагоды.
Ну хто згадаў лічыць яго да ста?
Дый ці не пыл – гады – зямныя стоды?
Настройце свой арган на Божы лад –
паверце ў цуды яўныя ўсім сэрцам –
і Вашых твораў шчыры зоркапад
падорыць Вам сапраўднае бяссмерце!
О не, о не, я не лісліўлю Вам,
і не хачу за нешта Вас аддзячыць,
і не вымаю словы з рукава.
Я проста знаю гэта – ясна бачу.
Свидетельство о публикации №114050607379
Цудоўна вы напісалі.
Ляксандра Зпад Барысава 07.05.2014 08:57 Заявить о нарушении